Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 студзеня 2022, 10:19

Лукашэнка павіншаваў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Георгія Марчука з 75-годдзем

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Георгія Марчука з 75-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі 1 студзеня ў прэс-службе беларускага лідара.

"Усё сваё жыццё вы прысвяцілі творчасці. Ваша шматгадовая пісьменніцкая праца адзначана на самых высокіх дзяржаўным і міжнародным узроўнях, а эпічны раман "Крык на хутары" - адзін з лепшых твораў нашай літаратуры, які ярка і праўдзіва паказвае барацьбу беларусаў за аб'яднанне Заходняй Беларусі з БССР, за права свабодна жыць з годнасцю і ў адзінстве", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што творы Георгія Марчука вывучаюць у школах і ўніверсітэтах, а героі яго раманаў, п'ес, казак нясуць ідэі дабра, высокага патрыятызму, заклікаюць да ўзаемнай павагі і з'яднанасці. Яны даюць чытачам тое, чаго так не хапае сучаснаму, прагматычнаму, мітусліваму свету.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў пісьменніку моцнага здароўя, плённай дзейнасці, далейшых поспехаў у захаванні і ўзбагачэнні духоўнай спадчыны Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі