Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 красавіка 2019, 10:24

Лукашэнка павіншаваў Лапцева з пераканаўчай перамогай на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы Генадзя Лапцева з пераканаўчай перамогай на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ты ўпершыню выйшаў на памост дарослых спаборніцтваў кантынентальнага першынства і адразу ж паказаў найвышэйшы ўзровень спартыўнага майстэрства. Няхай гэты яркі дэбют натхняе цябе і стане першай прыступкай на шляху да алімпійскіх вяршынь!" - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў спартсмену і ўсёй нацыянальнай камандзе па цяжкай атлетыцы моцнага здароўя, удачы і новых здзяйсненняў.

Як паведамлялася, беларускі спартсмен Генадзь Лапцеў (вагавая катэгорыя 61 кг) заваяваў залатую ўзнагароду на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы ў Батумі (Грузія). У суме дваябор'я (рыўку і штуршку) ён паказаў лепшы рэзультат на кантынентальным форуме - 286 кг (133+153), устанавіўшы таксама новы рэкорд Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі