Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 кастрычніка 2021, 09:44

Лукашэнка павіншаваў Ксенію Галецкую з перамогай на музычным конкурсе Sanremo Junior у Італіі

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ксенію Галецкую з перамогай на міжнародным музычным конкурсе Sanremo Junior у Італіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі 17 кастрычніка ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Ты праславіла Беларусь, паказала ўсяму свету, што ў нас таленавітая і працавітая моладзь, якая любіць сваю краіну, - гаворыцца ў віншаванні. - Словы ўдзячнасці і павагі хачу перадаць бацькам, педагогам, прадзюсарскаму цэнтру "Спамаш" і ўсім, хто дапамагаў табе пакарыць высокую творчую вяршыню".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Ксенію Галецкую наперадзе чакае яшчэ шмат перамог, яркіх выступленняў і верных паклоннікаў. Кіраўнік дзяржавы пажадаў юнай спявачцы здароўя, натхнення і поспехаў у вучобе і творчасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі