Сцяг Субота, 13 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 чэрвеня 2024, 17:37

Лукашэнка павіншаваў Клаўдзію Шэйнбаум Пардо з выбраннем Прэзідэнтам Мексікі

Фота з архіва
Фота з архіва
4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Клаўдзію Шэйнбаум Пардо з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Мексікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вашы высокія прафесійныя якасці будуць садзейнічаць паспяховаму ажыццяўленню сацыяльна арыентаванай палітыкі, умацаванню пазіцый краіны на міжнароднай арэне, далейшаму развіццю дружалюбных адносін з замежнымі партнёрамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў наданні большай дынамікі беларуска-мексіканскаму ўзаемадзеянню.

"Перакананы, сумеснымі намаганнямі мы зможам рэалізаваць існуючы значны патэнцыял супрацоўніцтва нашых краін", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Клаўдзіі Шэйнбаум Пардо моцнага здароўя і поспехаў на адказнай пасадзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі