Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва Пакістана з Днём Незалежнасці

Прэзідэнт 14.08.2019 | 09:04

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Пакістана Арыфа Алві і прэм'ер-міністра гэтай краіны Імрана Хана з Днём Незалежнасці Ісламскай Рэспублікі Пакістан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З задавальненнем адзначаю, што беларуска-пакістанскія адносіны актыўна развіваюцца на прынцыпах узаемнай павагі і даверу", - гаворыцца ў віншаванні Арыфу Алві.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сумеснымі намаганнямі бакі змогуць у поўнай меры рэалізаваць вялікі патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і іншых сферах.

У віншаванні Імрану Хану кіраўнік дзяржавы таксама выказаў упэўненасць, што адносіны паміж Беларуссю і Пакістанам будуць актыўна развівацца ў атмасферы ўзаемапавагі і даверу дзеля працвітання абедзвюх дзяржаў. "З цеплынёй успамінаю нашу нядаўнюю сустрэчу ў Бішкеку. Карыстаюся выпадкам, каб пацвердзіць гатоўнасць прыняць вас у бягучым годзе ў Беларусі з афіцыйным візітам", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).