Сцяг Серада, 20 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 красавіка 2026, 09:32

Лукашэнка павіншаваў кіраўніка беларускіх католікаў з Вялікаднем 

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Архібіскупа Іосіфа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага з Вялікаднем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. 

"Шмат стагоддзяў вернікі адзначаюць у гэты дзень перамогу жыцця, дабра і святла, якія з новай сілай абуджаюць у душах веру, надзею, любоў", - гаворыцца ў віншаванні. 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вечныя хрысціянскія каштоўнасці моцна ўплецены ў духоўны код беларускага народа, яны аб'ядноўваюць людзей, вучаць спачуванню і міласэрнасці, дапамагаюць захоўваць мір і згоду на роднай зямлі. 

"Няхай Велікодны цуд будзе для Вас невычэрпнай крыніцай радасці. Жадаю добрага здароўя і Божага благаславення ў служэнні на карысць Каталіцкага Касцёла і нашай краіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0- 


Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі