Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 студзеня 2020, 14:53

Лукашэнка павіншаваў Кацярыну Сакеларопулу з выбраннем Прэзідэнтам Грэцыі

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Кацярыну Сакеларопулу з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Грэцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пераканаўчыя вынікі галасавання парламентарыяў яскрава сведчаць аб падтрымцы вашага курсу на захаванне грамадзянскай згоды, стварэнне неабходных умоў для далейшага аздараўлення нацыянальнай эканомікі і ўмацавання пазіцый краіны на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Беларусь і Грэцыя развіваюць традыцыйна дружалюбныя і канструктыўныя адносіны. "Упэўнены, што эфектыўная рэалізацыя існуючага патэнцыялу ўзаемадзеяння ў гандлёвай, адукацыйнай, навуковай і турыстычнай галінах поўнасцю адпавядае інтарэсам абедзвюх дзяржаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Кацярыне Сакеларопулу добрага здароўя і поспехаў у палітычнай кар'еры, а таксама прапанаваў сумесна працаваць на карысць народаў дзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі