Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 студзеня 2023, 09:02

Лукашэнка павіншаваў Каталікоса-Патрыярха ўсяе Грузіі Ілію ІІ з 90-годдзем

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Каталікоса-Патрыярха ўсяе Грузіі, Архіепіскапа Мцхецкага і Тбіліскага, Мітрапаліта Піцундскага, Сухумскага і Абхазскага Ілію ІІ з 90-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Многія гады Вы нястомна служыце на ніве сцвярджэння старадаўніх і мудрых хрысціянскіх ідэй, з Вашым імем звязана маштабнае адраджэнне і захаванне праваслаўя ў Грузіі, - гаворыцца ў віншаванні. - У наш складаны час, калі многія каштоўнасці, заснаваныя на запаведзях Хрыстовых, зведваюць спробы скажэння, Вы горда несяце сапраўднае Слова Божае ў сэрцы прыхаджан, дзясяткі тысяч якіх з'яўляюцца Вашымі хрэснікамі. Асабістым прыкладам натхняеце ўсіх веруючых і няверуючых на праяўленне міласэрнасці, добрыя справы і любоў да бліжняга. З глыбокай павагай стаўлюся да Вашага высокага служэння. Ад усёй душы жадаю Вам многіх духоўных і цялесных сіл у выкананні архіпастырскай місіі на карысць Царквы і грузінскага народа".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі