ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 20 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 лістапада 2021, 09:56

Лукашэнка павіншаваў калектыў віцебскага шпіталя інвалідаў ВАВ "Юрцава" з 80-годдзем установы

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Віцебскага абласнога шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны "Юрцава" з 80-годдзем з дня заснавання ўстановы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што гісторыя шпіталя пачалася ў першыя гады вайны, калі ўрачы і медсёстры самааддана ратавалі жыцці байцоў, уздымалі іх маральны дух. "У гэтай штодзённай працы без сну і адпачынку ваенныя медыкі набліжалі Вялікую Перамогу, а потым дапамагалі пераможцам вярнуцца да мірнага жыцця і сем'яў", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што, захоўваючы традыцыі міласэрнасці, выкарыстоўваючы найноўшыя тэхналогіі лячэння і метады абследавання, супрацоўнікі шпіталя ўсе гэтыя гады аказваюць медыцынскую дапамогу ваеннаслужачым, сярод якіх і ветэраны розных войнаў.

"Дзякую за прафесіяналізм і выбар высокай місіі ратавання жыццяў і захавання здароўя тых, хто заваяваў мір і спакой на роднай зямлі, стаяў ля вытокаў стварэння нашай незалежнай дзяржавы, хто сёння абараняе Айчыну", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі