Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 красавіка 2024, 09:22

Лукашэнка павіншаваў калектыў "Ваен ТБ": вы аб'ектыўна і таленавіта ствараеце летапіс арміі і дзяржавы

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў тэлекампаніі "Ваен ТБ" Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь са знамянальнай датай - 30-годдзем з дня яе ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Дзякуючы карпатлівай працы, адказнасці і высокаму прафесіяналізму калектыву тэлекампанія ўжо ў першыя гады работы заняла дастойнае месца сярод вядучых СМІ Беларусі. І сёння вы актыўна ўдзельнічаеце ў фарміраванні інфармацыйнага парадку дня, аператыўна, дакладна і якасна асвятляючы важныя дзяржаўныя мерапрыемствы, ратныя будні Узброеных Сіл, у тым ліку міжнародныя вучэнні, трэніроўкі воінскіх кантынгентаў Саюзнай дзяржавы і АДКБ", - гаворыцца ў віншаванні.

Значныя поспехі "Ваен ТБ" адзначаны шматлікімі ўзнагародамі самых прэстыжных конкурсаў, фестываляў і выставак.

"Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце гэтак жа цвёрда стаяць на варце інфармацыйнай бяспекі краіны, абараняючы гістарычную памяць і традыцыйныя каштоўнасці, аб'ектыўна і таленавіта ствараючы дзень за днём летапіс нашай арміі і дзяржавы", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву тэлекампаніі здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у службе на карысць роднай Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі