Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 студзеня 2021, 09:48

Лукашэнка павіншаваў калектыў старэйшага выдавецтва "Беларусь" са 100-годдзем прадпрыемства

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў выдавецтва "Беларусь" са 100-гадовым юбілеем прадпрыемства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Яго гісторыя непарыўна звязана з лёсам нашай краіны, станаўленнем беларускай дзяржаўнасці, працоўнымі і ратнымі подзвігамі народа, развіццём нацыянальнай культуры і кнігадрукавання", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння калектыў выдавецтва з гонарам выконвае важную місію - стварае летапіс незалежнай Беларусі, нясе людзям святло высокай духоўнасці, далучае іх да багатай гісторыка-культурнай спадчыны, вучыць любіць і шанаваць Радзіму.

"Перакананы, вашы далейшыя творчыя здзяйсненні стануць яскравым прыкладам плённай працы на карысць шчаслівай будучыні нашай любімай Айчыны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі