Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 студзеня 2021, 09:33

Лукашэнка павіншаваў калектыў "Сельской газеты" са 100-годдзем з дня выхаду першага нумара

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты "Сельская газета" са 100-годдзем з дня выхаду першага нумара. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"На працягу цэлага стагоддзя ваша выданне вядзе летапіс беларускай вёскі, адстойвае інтарэсы сельскіх працаўнікоў. Глыбокая павага да іх работы - нязменнае крэда журналістаў "сялянкі", дзякуючы якому вы заслужылі адданасць чытачоў, - гаворыцца ў віншаванні. - У падшыўках выдання розных гадоў - яркія ілюстрацыі гістарычных этапаў узыходжання айчыннага аграпрамысловага комплексу ад сахі і касы да высокатэхналагічнай экспартна арыентаванай вытворчасці і лідарскіх пазіцый на сусветным рынку прадуктаў харчавання".

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што і ў далейшым выданне будзе трыбунай для чалавека, які моцна стаіць на зямлі, прадаўжае ўносіць уклад у рэалізацыю дзяржаўных праграм па эфектыўным развіцці сельскай гаспадаркі і забеспячэнне харчовай бяспекі краіны.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў калектыву і ветэранам газеты моцнага здароўя і новых журналісцкіх поспехаў у імя працвітання незалежнай Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі