Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 кастрычніка 2021, 09:57

Лукашэнка павіншаваў калектыў Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы з 15-годдзем стварэння ўстановы

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы з 15-годдзем стварэння ўстановы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У нашай краіны слаўныя традыцыі, моцная трэнерская школа і яркія перамогі беларускіх грацый на самых прэстыжных спаборніцтвах, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - У гэтым цудоўным відзе спорту першай алімпійскай чэмпіёнкай з Беларусі стала Марына Лобач, а ў Токіа на п'едэстал узнялася ўжо яе вучаніца Аліна Гарнасько".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і ў далейшым лепшыя трэнеры і спецыялісты цэнтра будуць рыхтаваць дастойную змену нашым праслаўленым гімнасткам, выхоўваць сапраўдных чэмпіёнаў і патрыётаў Радзімы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі