Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 снежня 2019, 09:26

Лукашэнка павіншаваў калектыў музея Якуба Коласа з 60-годдзем з дня заснавання ўстановы

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа з 60-годдзем з дня заснавання ўстановы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўнікальныя экспазіцыі залаў, разнастайныя праекты і праграмы музея вабяць наведвальнікаў, раскрываюць перад імі шматгранны вобраз знакамітага земляка.

"Сёння ўстанова - своеасаблівы цэнтр айчыннай культуры, месца, дзе беражліва захоўваецца гісторыя жыцця і дзейнасці песняра - класіка, які ўнёс вялікі ўклад у фарміраванне літаратурнай мовы і патрыятычнай свядомасці беларускага народа", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву музея шчасця, здароўя, рэалізацыі новых ідэй і планаў. "Упэўнены, што ваш няспынны творчы пошук, энтузіязм і захопленасць сваёй справай будуць і ў далейшым садзейнічаць папулярызацыі багатай спадчыны нашай краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі