Фота з архіва
6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і ветэранаў ТАА "МотаВелаЗавод" з 80-годдзем з дня ўтварэння Мінскага матацыклетнага і веласіпеднага завода. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"МотаВелаЗавод" - прадпрыемства з багатай гісторыяй і вялікім вопытам у стварэнні двухколавага транспарту. Брэнды "АІСТ" і "МІНСК", знаёмыя з дзяцінства многім пакаленням суайчыннікаў, сталі вашай візітнай карткай не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння, абапіраючыся на вопыт, напрацаваны ветэранамі вытворчасці, дружная каманда інжынераў, канструктараў і тэхнолагаў увасабляе лепшыя традыцыі ў сучасных мадэлях.
"Перакананы, што высокі прафесіяналізм і добрасумленнае стаўленне да справы будуць садзейнічаць эфектыўнай рабоце прадпрыемства і яго далейшаму развіццю", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву і ветэранам ТАА "МотаВелаЗавод" здароўя, шчасця і новых працоўных здзяйсненняў.-0-
