Фота МДУ
25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.Ламаносава з 270-годдзем з дня заснавання ВНУ - старэйшага класічнага ўніверсітэта Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Захаваўшы і прымножыўшы лепшыя дасягненні расійскай вышэйшай школы, МДУ па праву з'яўляецца адным з буйнейшых і аўтарытэтных цэнтраў сусветнай навукі, адукацыі і культуры", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на працягу многіх гадоў беларускія ВНУ паспяхова супрацоўнічаюць з Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам, сумесна ўкараняюць прагрэсіўныя адукацыйныя тэхналогіі і найноўшыя навуковыя распрацоўкі, умацоўваючы інтэлектуальны патэнцыял дзвюх братэрскіх краін.
У гэты знамянальны дзень Прэзідэнт пажадаў калектыву МДУ поспехаў, творчага і прафесійнага даўгалецця.-0-