Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 сакавіка 2021, 09:39

Лукашэнка павіншаваў калектыў Магілёўскай абласной бальніцы з 50-годдзем з дня заснавання медустановы

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы з 50-годдзем з дня заснавання ўстановы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы выбралі сваім прызваннем адну з самых высакародных і патрэбных прафесій на зямлі. За паўстагоддзя ў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы змянілася некалькі пакаленняў высакакласных спецыялістаў, створаны і перадаюцца моладзі цудоўныя прафесійныя традыцыі, - гаворыцца ў віншаванні. - Вы не раз станавіліся першымі ў гісторыі незалежнай краіны па ўкараненні перадавых метадаў і тэхналогій дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі захворванняў. І заўсёды шчодра дзяліліся напрацоўкамі з калегамі з іншых рэгіёнаў".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што клініка пастаянна мадэрнізуе сваю матэрыяльна-тэхнічную базу, развівае запатрабаваныя і складаныя напрамкі, такія як транспланталогія і кардыяхірургія. "А ў апошнія месяцы вы з поўнай самааддачай змагаецеся з эпідэміяй каранавіруснай інфекцыі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў усім супрацоўнікам бальніцы моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. "Упэўнены, мэтанакіраванасць і невычэрпная энергія дадуць магчымасць вам прыйсці да новых прафесійных перамог, паколькі кожная з іх - гэта выратаванае жыццё", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі