19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўнікоў, работнікаў і ветэранаў ААТ "Пеленг" з 50-годдзем з дня ўтварэння арганізацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Паўстагоддзя таму цэнтральнае канструктарскае бюро "Пеленг" пачало распрацоўку і выпуск унікальных оптыка-электронных сістэм. Усе гэтыя гады прадпрыемства застаецца лідарам у галіне касмічнага прыборабудавання, спецыяльнай оптаэлектронікі для ўзбраення і ваеннай тэхнікі, ахоўных сістэм і сродкаў аператыўна-вышуковай дзейнасці, па праву заслужыўшы ганаровае найменне "прадпрыемства заўтрашняга дня", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што прадукцыя ААТ "Пеленг" цяпер добра вядома ў многіх рэгіёнах свету, а поспехі арганізацыі сталі магчымы дзякуючы вопыту, высокаму прафесіяналізму і працавітасці вялікага з'яднанага калектыву, дзейнасць якога накіравана на ўмацаванне абараназдольнасці краіны і вырашэнне навукова-тэхнічных і вытворчых задач фактычна любога ўзроўню складанасці. "Няхай так будзе і ў далейшым", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў калектыву і ветэранам арганізацыі здароўя, міру, сямейнага дабрабыту, аптымізму і невычэрпнай энергіі, а прадпрыемству - новых дасягненняў на карысць Беларусі.-0-