Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 лютага 2020, 09:06

Лукашэнка павіншаваў калектыў Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы з 80-годдзем ВНУ

20 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з 80-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Калектыў універсітэта стварае яго сучасную гісторыю дзякуючы захаванню лепшых традыцый айчыннай адукацыі, пастаяннаму ўдасканаленню і наватарству, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Сёння ўніверсітэт па праву прызнаны адной з вядучых ВНУ краіны, з'яўляецца цэнтрам навуковага, інавацыйнага і творчага жыцця рэгіёна. Яго высокі статус і дастойныя пазіцыі ў міжнародных рэйтынгах пацвярджаюць прафесійныя дасягненні многіх пакаленняў выпускнікоў", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што майстэрства і адданасць сваёй справе выкладчыкаў, талент і імкненне да ведаў студэнтаў заўсёды будуць служыць важнейшым стратэгічным мэтам краіны - інтэлектуальнаму развіццю нацыі, падрыхтоўцы спецыялістаў з дзяржаўным мысленнем і жаданнем працаваць на карысць роднай Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі