Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 жніўня 2022, 09:04

Лукашэнка павіншаваў калектыў газеты "СБ. Беларусь сегодня" з 95-годдзем з дня выхаду першага нумара

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты "СБ. Беларусь сегодня" выдавецкага дома "Беларусь сегодня" з 95-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Пройдзены "СБ. Беларусь сегодня" шлях адлюстроўвае багатую і слаўную гісторыю нашай рэспублікі. З першых дзён газета "Рабочий", а затым "Советская Белоруссия" на сваіх старонках асвятляла ўсе лёсавызначальныя вехі фарміравання беларускай дзяржаўнасці, стаўшы поўным і праўдзівым летапісам развіцця краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, прадаўжаючы традыцыі аднаго са старэйшых друкаваных выданняў, калектыў рэдакцыі заўсёды знаходзіцца ў цэнтры самых важных падзей, штодзённа расказвае аб галоўных навінах палітычнага, эканамічнага, культурнага і духоўнага жыцця беларусаў.

"Ваша з'яднаная каманда - прыклад высокага прафесіяналізму і майстэрства, сапраўднага патрыятызму і шчырай адданасці Радзіме. Упэўнены, што, знаходзячыся на інфармацыйнай перадавой і адказваючы на сучасныя выклікі і пагрозы, вы і ў далейшым будзеце адстойваць праўду, процідзейнічаць фэйкам і хлусні, добрасумленна выконваць журналісцкі абавязак", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў выданню захаваць давер адданых чытачоў, яшчэ больш пашырыць сваю аўдыторыю і адкрыць новыя творчыя гарызонты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі