
6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна з 80-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Равеснік Вялікай Перамогі, універсітэт стаў адным з сімвалаў аднаўлення мірнага жыцця на беларускай зямлі ў складаныя пасляваенныя гады, унёс важкі ўклад у развіццё айчыннай сістэмы адукацыі, - гаворыцца ў віншаванні. - І сёння ваш калектыў паспяхова працуе на карысць роднай Беларусі, выпускае высокакваліфікаваных спецыялістаў і выхоўвае сапраўдных патрыётаў".
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім супрацоўнікам ВНУ здароўя, невычэрпнай творчай энергіі, далейшых поспехаў і новых здзяйсненняў.-0-