Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 кастрычніка 2022, 09:51

Лукашэнка павіншаваў калектыў Белдзяржфілармоніі з 85-годдзем заснавання

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі з 85-годдзем з дня заснавання ўстановы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Адна са старэйшых устаноў культуры нашай краіны прайшла доўгі і слаўны шлях. На вашай легендарнай сцэне адкрылася цэлае сузор'е новых імёнаў, рэалізавана шмат яркіх праектаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што і ў далейшым калектыў філармоніі будзе ўзбагачаць рэпертуар лепшымі прыкладамі класічнай і сучаснай музыкі, развіваць традыцыі, нястомна служыць захаванню і папулярызацыі ідэалаў нацыянальнай культуры і ўмацаванню дзяржаўнасці.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву Беларускай дзяржаўнай філармоніі невычэрпнага натхнення, здароўя, шчасця і добрага настрою.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі