Фота з архіва
17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача з 70-годдзем з дня заснавання ўстановы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"На працягу сваёй гісторыі тэатр уносіць значны ўклад у фарміраванне светапогляду дзяцей і юнацтва, любові да культуры і роднай зямлі, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваш калектыў знаходзіцца ў нястомным пошуку, здзіўляе мастацкімі адкрыццямі і дорыць паклоннікам шмат цікавых прэм'ер".
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што калектыў тэатра прадоўжыць добрыя тэатральныя традыцыі, будзе і ў далейшым працаваць плённа і самааддана на карысць Беларусі.
Прэзідэнт пажадаў работнікам тэатра моцнага здароўя, аншлагаў і новых творчых поспехаў.-0-