ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 красавіка 2023, 09:05

Лукашэнка павіншаваў калектыў БДУТ з 50-годдзем з дня заснавання ВНУ

Фота з архіва
Фота з архіва

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій з 50-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння ваша ВНУ забяспечвае высокі ўзровень падрыхтоўкі кадраў па шэрагу запатрабаваных спецыяльнасцей, а яе выпускнікі добрасумленна працуюць на прадпрыемствах перапрацоўчай прамысловасці нашай краіны. Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце памнажаць лепшыя традыцыі айчыннай адукацыі і выхоўваць сапраўдных патрыётаў Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў прафесарска-выкладчыцкаму складу і студэнтам універсітэта моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі і новых поспехаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі