Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 кастрычніка 2019, 11:42

Лукашэнка павіншаваў калектыў БДАТУ з 65-годдзем з дня заснавання ВНУ

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне калектыву Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта з 65-годдзем з дня заснавання гэтай вядучай установы па падрыхтоўцы інжынерна-тэхнічных кадраў для аграпрамысловага комплексу краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гады работы ва ўніверсітэце падрыхтаваны больш як 57 тысяч кваліфікаваных спецыялістаў, сярод якіх вядомыя вучоныя, лаўрэаты прэстыжных прэмій і ўзнагарод, акадэмікі, кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый, дзяржаўныя дзеячы.

"Ідучы ў нагу з часам, прафесарска-выкладчыцкі склад ВНУ актыўна асвойвае і ўкараняе новыя напрамкі, методыкі і тэхналогіі навучання. Вучоныя ўніверсітэта праводзяць фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, вынікі якіх прызнаны айчыннай і сусветнай навуковай грамадскасцю", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падзякаваў калектыву ўстановы адукацыі за высокі прафесіяналізм і пастаяннае імкненне да ўдасканалення, а таксама пажадаў моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у іх высакароднай працы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі