Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 кастрычніка 2019, 16:33

Лукашэнка павіншаваў Каіса Саіда з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Туніса

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Каіса Саіда з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Туніса. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў зацікаўленасць ва ўсебаковым развіцці адносін з Тунісам на карысць грамадзян абедзвюх краін.

"Спадзяюся на прадаўжэнне плённага палітычнага дыялогу, паглыбленне супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах, пашырэнне канструктыўнага ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каісу Саіду моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі