Сцяг Пятніца, 18 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 красавіка 2025, 09:00

Лукашэнка павіншаваў іўдзеяў з Песахам

Фота з архіва
Фота з архіва
13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вернікаў іўдзейскай канфесіі з Песахам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта свята асабліва дорага іўдзейскаму народу. Яно аб'ядноўвае блізкіх па веры людзей, увасабляе ўдзячнасць Богу за дапамогу ў набыцці свабоды і з'яўляецца духоўнай спадчынай для кожнага чалавека", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яўрэйская абшчына Беларусі беражэ традыцыі продкаў, клапоціцца аб захаванні духоўных каштоўнасцей і ўмацоўвае міжрэлігійны дыялог. "Сваімі талентамі і любоўю да справы іўдзеі ўносяць уклад у працвітанне роднай зямлі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі вернікам іўдзейскай канфесіі з Песахам

Вернікам іўдзейскай канфесіі

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Песахам.

Гэта свята асабліва дорага іўдзейскаму народу. Яно аб'ядноўвае блізкіх па веры людзей, увасабляе ўдзячнасць Богу за дапамогу ў набыцці свабоды і з'яўляецца духоўнай спадчынай для кожнага чалавека.

Яўрэйская абшчына Беларусі беражэ традыцыі продкаў, клапоціцца аб захаванні духоўных каштоўнасцей і ўмацоўвае міжрэлігійны дыялог. Сваімі талентамі і любоўю да справы іўдзеі ўносяць уклад у працвітанне роднай зямлі.

Жадаю шчасця і працвітання, міру і ўтульнасці ў вашых дамах.

Аляксандр Лукашэнка.

13 красавіка 2025 г.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі