Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 ліпеня 2022, 09:01

Лукашэнка павіншаваў Ірыну Ляпарскую з юбілеем

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага трэнера нацыянальнай каманды па мастацкай гімнастыцы Ірыну Ляпарскую з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Уся ваша працоўная біяграфія з юных гадоў - сумленнае служэнне любімай мастацкай гімнастыцы і роднай Беларусі. Дзякуючы мэтанакіраванасці і працавітасці вам удалося аб'яднаць калектыў таленавітых трэнераў, зрабіць гэты прыгожы від спорту адным з самых папулярных і паспяховых у краіне", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яркія перамогі выхаванак Ірыны Ляпарскай вывелі беларускую школу мастацкай гімнастыкі ў лік сусветных лідараў.

"Няхай вам заўсёды ўсміхаецца ўдача, праца прыносіць задавальненне, а вучаніцы радуюць новымі дасягненнямі", - пажадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі