Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 снежня 2020, 09:24

Лукашэнка павіншаваў Ільхама Аліева з днём нараджэння

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Высокі прафесіяналізм, кампетэнтнасць, незвычайная энергія і мудрасць робяць Вас яркім прыкладам палітычнага лідара, які паспяхова вырашае самыя складаныя дзяржаўныя задачы", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў Ільхаму Аліеву за канструктыўны і зацікаўлены падыход да развіцця беларуска-азербайджанскіх адносін. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што шматпланавае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, заснаванае на прынцыпах стратэгічнага партнёрства, узаемнага даверу і павагі, будзе і далей паглыбляцца і мацнець на карысць народаў Беларусі і Азербайджана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі