Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 сакавіка 2021, 09:41

Лукашэнка павіншаваў хакеіста Паўла Бурэ з 50-годдзем

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужанага майстра спорту СССР Паўла Бурэ з 50-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Дзякуючы таленту, упартасці і выключнай працавітасці вы дабіліся гучных перамог і дасягнулі самых высокіх вяршынь на лядовай арэне. Вашы фенаменальная хуткасць, непераўзыдзенае майстэрства і яркі стыль гульні ўвайшлі ў гісторыю хакея, прынеслі заслужаную ўвагу і любоў мільёнаў балельшчыкаў па ўсім свеце", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што вопыт і сіла характару Паўла Бурэ будуць і ў далейшым садзейнічаць дасягненню новых прафесійных і жыццёвых мэт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі