ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 верасня 2021
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 чэрвеня 2021, 19:05

Лукашэнка павіншаваў Гутэрыша з перавыбраннем генеральным сакратаром ААН

Антоніу Гутэрыш. Фота ТАСС
Антоніу Гутэрыш. Фота ТАСС

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Антоніу Гутэрыша з перавыбраннем на пасаду генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У час свайго першага тэрміну дзейнасці вы прадэманстравалі выключныя прафесійныя і асобасныя якасці, якія садзейнічалі кансалідацыі намаганняў сусветнай супольнасці ў вырашэнні сучасных міжнародных праблем", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем канстатаваў, што ў XXI стагоддзі чалавецтва ўсё яшчэ сутыкаецца з пытаннямі забеспячэння міру і бяспекі, барацьбы са злачыннасцю і несправядлівасцю. "Асобнае месца ў міжнародных адносінах займае выкарыстанне аднабаковых прымусовых мер як сродкаў палітычнага націску і ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў. Беларусь выступае катэгарычна супраць такой дэструктыўнай практыкі і спадзяецца на большую ўвагу механізмаў ААН да справы процістаяння незаконным санкцыям", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што прыхільнасць Антоніу Гутэрыша да комплекснага ўрэгулявання надзвычайных сітуацый, яго нязменная нацэленасць на канкрэтны вынік і прынцыповы непрадузяты падыход стануць неабходнымі ўмовамі для дасягнення кампрамісных рашэнняў і падтрымкі доўгатэрміновага міру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі