Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 студзеня 2023, 19:02

Лукашэнка павіншаваў Гурбангулы Бердымухамедава з назначэннем старшынёй Халк Маслахаты Туркменістана

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Гурбангулы Бердымухамедава з назначэннем Старшынёй навастворанага Халк Маслахаты Туркменістана і прызнаннем Нацыянальным лідарам туркменскага народа. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Перакананы, што ўласцівыя Вам мудрасць, дальнабачнасць, багаты вопыт дзяржаўнага дзеяча будуць і ў далейшым садзейнічаць дынамічнаму развіццю Туркменістана ва ўсіх сферах, умацаванню аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне, - гаворыцца ў віншаванні. - Сімвалічна, што такія жыццёва важныя ўнутрыпалітычныя пераўтварэнні адбыліся ў дзень 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Мінскам і Ашхабадам. Спадзяюся на Ваш далейшы актыўны ўдзел у пашырэнні беларуска-туркменскага шматпланавага ўзаемадзеяння".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гурбангулы Бердымухамедаву моцнага здароўя і ўдачы ў рабоце на новай адказнай пасадзе, а жыхарам Туркменістана - шчасця і працвітання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі