ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 17 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 ліпеня 2021, 11:23

Лукашэнка павіншаваў Героя Савецкага Саюза Васіля Мічурына з юбілеем

Васіль Мічурын. Фота з архіва
Васіль Мічурын. Фота з архіва

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Героя Савецкага Саюза Васіля Мічурына з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За плячамі вялікі дастойны жыццёвы шлях - воіна-франтавіка, грамадзяніна, патрыёта, сем'яніна. Прайшоўшы праз неймаверныя выпрабаванні, вы змаглі захаваць у сабе лепшыя чалавечыя якасці - жыццялюбства, дабрыню, спагадлівасць, справядлівасць, сумленнасць і прыстойнасць, - гаворыцца ў віншаванні. - Вы чалавек-легенда, а ваша жыццё - прыклад для нас і будучых пакаленняў, яркі ўзор беззапаветнай любові да Радзімы, сілы духу і нязломнай волі".

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў ветэрану за ўсё, што ён зрабіў для абароны, захавання і развіцця Айчыны, за бяспрыкладны подзвіг у імя свабоды і незалежнасці Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Васілю Мічурыну здароўя, дабрабыту і ўсяго самага найлепшага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі