Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 красавіка 2024, 09:10

Лукашэнка павіншаваў генеральнага сакратара ЦК Кампартыі В'етнама Нгуен Фу Чонга з 80-годдзем

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама Нгуен Фу Чонга з 80-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вашы заслугі і дасягненні ў справе добрасумленнага служэння Айчыне атрымалі высокую ацэнку як у В'етнаме, так і далёка за яго межамі, у тым ліку ў Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што далейшае пашырэнне беларуска-в'етнамскіх сувязей у розных галінах дзяржаўнай і гаспадарчай дзейнасці здольна прынесці значную карысць абодвум краінам і народам.

"З цеплынёй успамінаю нашы перагаворы ў Мінску і Ханоі і разлічваю на сустрэчы ў будучым. Запрашаю Вас у любы час зноў наведаць гасцінную Беларусь", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нгуен Фу Чонгу добрага здароўя, бязмежнай энергіі, шчасця і новых прафесійных поспехаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі