Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 красавіка 2024, 09:16

Лукашэнка павіншаваў генеральнага сакратара СНД з днём нараджэння

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў генеральнага сакратара СНД Сяргея Лебедзева з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Многія гады Вы эфектыўна кіруеце буйнейшым інтэграцыйным аб'яднаннем на постсавецкай прасторы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Уласцівыя Вам уменне працаваць з поўнай аддачай сіл, арганізатарскі талент, нацэленасць на канчатковы вынік садзейнічалі дасягненню Садружнасцю Незалежных Дзяржаў галоўнай мэты - захаванню лепшых традыцый дружбы, даверу і добрасуседства паміж народамі".

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што веды, мудрасць і вопыт Сяргея Лебедзева ў вырашэнні адказных задач дадуць магчымасць і ў далейшым знаходзіць і паспяхова ўкараняць у практыку новыя формы супрацоўніцтва, будуць служыць умацаванню ўзаемавыгаднага партнёрства ў рамках СНД.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі