Міхаіл Піятроўскі. Фота РІА Навіны
9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў генеральнага дырэктара Дзяржаўнага Эрмітажа Расійскай Федэрацыі Міхаіла Піятроўскага з 80-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"З Вашым імем непарыўна звязана гісторыя аднаго з самых знакамітых музеяў свету - Дзяржаўнага Эрмітажа. За час Вашага кіраўніцтва ўстанова захавала і шматразова прымножыла багатую культурную спадчыну. Вы карыстаецеся асаблівым аўтарытэтам у прафесійнай супольнасці. Вас вызначаюць цвёрдая грамадзянская пазіцыя, дасканалае веданне тэндэнцый развіцця музейнай справы і нестандартнае мысленне", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне ў тым, што праца Міхаіла Піятроўскага ў далейшым будзе такой жа актыўнай і плённай, пажадаў яму здароўя, дабрабыту і новых здзяйсненняў.-0-