Генадзь Зюганаў. Фота РІА Навіны
26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расіі, кіраўніка фракцыі Кампартыі ў Дзяржаўнай думе Федэральнага сходу Генадзя Зюганава з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ваша шматгранная плённая дзейнасць, накіраваная на ўзмацненне ўнутранай стабільнасці, эканамічнай магутнасці і міжнароднага аўтарытэту расійскай дзяржавы, з'яўляецца высокім прыкладам самаадданага служэння Айчыне. Як перакананы патрыёт, верны ідэалам інтэрнацыяналізму і сацыяльнага прагрэсу, Вы ўносіце неацэнны ўклад у справу ўмацавання дружбы паміж нашымі братэрскімі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Генадзю Зюганаву моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.-0-