Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 чэрвеня 2019, 09:01

Лукашэнка павіншаваў Ганчарову і Махарынскую з золатам ІІ Еўрапейскіх гульняў у сінхронных скачках на батуце

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па скачках на батуце Ганну Ганчарову і Марыю Махарынскую з перамогай у сінхронных скачках на батуце на II Еўрапейскіх гульнях. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Ваша выступленне зачароўвала грацыяй і зладжанасцю. Чыста, акуратна і прыгожа выкананыя элементы - вынік напружанай работы пад кіраўніцтвам вопытных і таленавітых трэнераў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменкам моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі