Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2020, 09:49

Лукашэнка павіншаваў Эмамалі Рахмона з днём нараджэння

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"На радзіме і далёка за яе межамі вас па праву лічаць вопытным і аўтарытэтным кіраўніком дзяржавы, чые намаганні і палітычная воля забяспечылі ўстойлівае развіццё Таджыкістана, рост яго ўплыву на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што высока цэніць асабісты ўклад Эмамалі Рахмона ва ўмацаванне шматпланавага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Таджыкістанам. "Упэўнены, што сумеснымі стараннямі мы зможам паглыбіць традыцыйна дружалюбныя беларуска-таджыкскія адносіны ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця нашых грамадзян", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі