Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2021, 10:00

Лукашэнка павіншаваў Эмамалі Рахмона з днём нараджэння

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з днём нараджэння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Багаты жыццёвы вопыт, нястомнае служэнне мэтам развіцця Таджыкістана з'яўляюцца трывалай асновай вашай паспяховай, шматграннай дзяржаўнай дзейнасці, якая карыстаецца нязменнай падтрымкай народа", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць намаганні Прэзідэнта Таджыкістана, якія ён накіроўвае на ўмацаванне стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі.

"Упэўнены, што наша сумесная праца будзе служыць паўнацэннай рэалізацыі велізарнага патэнцыялу як на двухбаковым узроўні, так і ў рамках міжнародных арганізацый", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі