Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 чэрвеня 2021, 13:16

Лукашэнка павіншаваў экс-кіраўніка Кубы Рауля Кастра Руса з 90-годдзем

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Рауля Кастра Руса з 90-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Для мільёнаў людзей ва ўсім свеце вы сталі бліскучым прыкладам палымянага патрыёта і героем барацьбы за свабоду Радзімы. У гэты няпросты час вы з'яўляецеся сапраўднай апорай нацыі, мудрым кіраўніком, які выхаваў новае пакаленне кубінскіх рэвалюцыянераў - дастойных прадаўжальнікаў справы іх бацькаў і дзядоў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў Раулю Кастра Русу за асабісты бясцэнны ўклад у развіццё і ўмацаванне беларуска-кубінскіх адносін ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу і пажадаў палітыку здароўя і далейшых поспехаў на шляху служэння краіне і народу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі