Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 красавіка 2019, 19:56

Лукашэнка павіншаваў Джорджа Велу з выбраннем Прэзідэнтам Мальты

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Джорджа Велу з выбраннем Прэзідэнтам Рэспублікі Мальта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Перакананы, што Ваша дзейнасць на гэтай адказнай пасадзе будзе садзейнічаць паступальнаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю Мальты і ўмацаванню яе палітычнай вагі на еўрапейскай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў надзею на плённую сумесную працу дзеля дабрабыту народаў дзвюх краін, а таксама гатоўнасць устанавіць і падтрымліваць кантакт з Прэзідэнтам Мальты ў мэтах абмеркавання розных пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку дня.

Аляксандр Лукашэнка, карыстаючыся выпадкам, запрасіў Джорджа Велу наведаць урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць адпаведна 21 і 30 чэрвеня 2019 года ў сталіцы Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі