Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 сакавіка 2024, 09:02

Лукашэнка павіншаваў дырэктара ФСА Расіі Дзмітрыя Кочнева з 60-годдзем

Фота з архіва
Фота з архіва
1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дырэктара Федэральнай службы аховы Расіі Дзмітрыя Кочнева з 60-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"На працягу многіх гадоў Вы аддана і верна служыце Радзіме, уносячы важкі ўклад ва ўмацаванне бяспекі Расійскай Федэрацыі, што з'яўляецца асабліва актуальным у наш няпросты час, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння людзі ў пагонах знаходзяцца ў авангардзе, на іх ускладзена асаблівая адказнасць па забеспячэнні парадку і стабільнасці. Перакананы, што пад Вашым кіраўніцтвам Федэральная служба аховы Расійскай Федэрацыі зладжана і эфектыўна вырашае пастаўленыя перад ёй задачы".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Дзмітрыю Кочневу моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў і пачынанняў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі