Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 лютага 2019, 18:37

Лукашэнка павіншаваў Дадона з днём нараджэння

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Высокія чалавечыя якасці, прыхільнасць да ўзважаных рашэнняў у палітыцы, праводзімая работа па ўмацаванні дзяржаўнасці прынеслі вам заслужаны аўтарытэт у Малдове і за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што канструктыўнае ўзаемадзеянне на вышэйшым узроўні дало магчымасць надаць дзейсны імпульс развіццю беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва на карысць абодвух народаў. Прэзідэнт упэўнены, што сумеснымі намаганнямі краіны змогуць рэалізаваць існуючы значны палітычны і эканамічны патэнцыял двухбаковых адносін.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ігару Дадону добрага здароўя, шчасця і далейшых поспехаў у любых пачынаннях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі