23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па мастацкай гімнастыцы Ганну Гайдукевіч, Карыну Ярмоленка, Настассю Рыбакову, Арыну Цыцыліну і Ганну Швайбу з заваяваннем дзвюх залатых узнагарод II Еўрапейскіх гульняў у групавых практыкаваннях. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў
"Нягледзячы на сур'ёзную канкурэнцыю, вы з гонарам вытрымалі гэта выпрабаванне і даказалі, што вы лепшыя", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што грацыя, прыгажосць і выканальніцкае майстэрства кожнай з гімнастак заслужылі самую высокую ацэнку з боку суддзяў і пакарылі сэрцы балельшчыкаў. Прэзідэнт пажадаў усёй камандзе і трэнерскаму штабу моцнага здароўя і новых поспехаў.-0-