Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 лістапада 2018, 09:15

Лукашэнка павіншаваў беларускіх батутыстаў з заваяваннем золата на чэмпіянаце свету ў Санкт-Пецярбургу

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды Беларусі па скачках на батуце Уладзіслава Ганчарова і Алега Рабцава з заваяваннем залатога медаля на чэмпіянаце свету ў Санкт-Пецярбургу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы прадэманстравалі складаную праграму, праявіўшы ўзорнае ўзаемаразуменне і зладжанасць пры выкананні кожнага элемента. Гэта паказчык вашай вялікай працавітасці і якаснай работы трэнерскага штаба. Перакананы, што беларускія батутысты здольныя і далей радаваць нашых балельшчыкаў высокімі вынікамі на важнейшых міжнародных стартах", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменам і ўсёй камандзе моцнага здароўя, упэўненасці ў сваіх сілах і новых перамог.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі