Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 верасня 2022, 09:03

Лукашэнка павіншаваў Беларускі саюз афіцэраў з 30-годдзем і адзначыў яго цвёрдую дзяржаўную пазіцыю

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускі саюз афіцэраў з 30-годдзем з дня ўтварэння грамадскага аб'яднання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што саюз ствараўся ў тыя гады, калі суверэнітэт і незалежнасць Беларусі былі толькі дэкларацыяй, прадстаяў доўгі шлях, каб яны сталі рэальнасцю. "У цяжкі час вы, падтрымаўшы першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, зрабілі правільны выбар і занялі цвёрдую дзяржаўную пазіцыю. Выконваючы свой афіцэрскі і грамадзянскі абавязак, мы ўсе тады ўпарта працавалі ў надзеі на лепшую будучыню для беларускага народа, - гаворыцца ў віншаванні. - Такія паняцці, як гонар, доблесць і адвага, з'яўляюцца дэвізам вашага жыцця. Сёння, з улікам абстаноўкі паблізу граніцы Беларусі, якую складана назваць спакойнай, шануючы традыцыі афіцэрскага братэрства, вы робіце ўсё, каб забяспечыць абараназдольнасць дзяржавы, з'яднаць грамадства і выхаваць моладзь у духу патрыятызму".

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў Беларускаму саюзу афіцэраў за вернасць і беззапаветнае служэнне Айчыне: "Упэўнены, што разам нам удасца захаваць мір у краіне, стварыць умовы для яе паступальнага развіцця і дабрабыту беларусаў".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў членам грамадскага аб'яднання, іх родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабра і новых здзяйсненняў у імя роднай Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі