Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 лістапада 2021, 09:12

Лукашэнка павіншаваў батутыстаў Рабцава і Буйлова з выдатнымі вынікамі на чэмпіянаце свету ў Азербайджане

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па скачках на батуце Алега Рабцава і Андрэя Буйлова з выдатнымі вынікамі на чэмпіянаце свету ў Азербайджане. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што напярэдадні найвышэйшую ацэнку атрымала выступленне спартсменаў у сінхронных скачках. "Гэта было ідэальнае спалучэнне маладосці, вопыту і таленту, - падкрэсліў ён. - І сёння, заняўшы высокія месцы ў асабістых спаборніцтвах, вы яшчэ раз пацвердзілі першакласныя традыцыі айчыннай школы скачкоў на батуце".

"Прыемна, што нашы батутысты з гонарам нясуць сцяг беларускага спорту, праяўляючы вялікі прафесіяналізм, волю да перамогі і любоў да Радзімы. Дзякуем за гэта ўсёй камандзе і трэнерскаму штабу на чале з Вольгай Уласавай", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў спартсменам моцнага здароўя, удачы і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі