Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 мая 2021, 12:35

Лукашэнка павіншаваў Башара Асада з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Сірыі

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Башара Асада з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Перамога на выбарах - сведчанне прызнання вашага бясспрэчнага аўтарытэту як нацыянальнага лідара, які ўпэўнена абараняе сваю краіну ад знешняга ўмяшання і змагаецца за ўстанаўленне міру і стабільнасці ў Сірыі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Беларусь была і застанецца сябрам сірыйскага народа і прадоўжыць падтрымліваць вашу дружалюбную дзяржаву".

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што надае вялікае значэнне інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва Мінска і Дамаска ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і культурнай сферах. Ён пацвердзіў зацікаўленасць Рэспублікі Беларусь прыняць удзел у працэсе пасляваеннага аднаўлення Сірыйскай Арабскай Рэспублікі. Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў Башару Асаду моцнага здароўя, сіл і трываласці ў ажыццяўленні адказнай дзяржаўнай дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі