Сцяг Нядзеля, 16 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лютага 2025, 09:46

Лукашэнка павіншаваў асабовы склад роты ганаровай варты з 30-годдзем яе ўтварэння

Фота з архіва
Фота з архіва
17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў роты ганаровай варты каменданцкага батальёна Мінскай ваеннай камендатуры са знамянальнай датай - 30-годдзем з дня яе ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У найкарацейшы тэрмін пасля свайго стварэння рота ганаровай варты стала элітным падраздзяленнем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, служба у якім асабліва ганаровая, але ў той жа час і адказная", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер рота з'яўляецца нязменным удзельнікам усіх афіцыйных цырымоній, дзяржаўных і значных грамадска-палітычных мерапрыемстваў. Традыцыйнымі сталі плац-канцэрты падраздзялення на парадах у азнаменаванне Дня Перамогі і Дня Незалежнасці Беларусі, якія цёпла прымаюцца і падтрымліваюцца гледачамі. Дзякуючы ўдзелу ў розных міжнародных мерапрыемствах унікальны калектыў добра вядомы далёка за межамі краіны і з'яўляецца візітнай карткай Беларусі і яе Узброеных Сіл.

"Перакананы, што вы і ў далейшым будзеце нашай гордасцю, узорам працавітасці, патрыятызму, адданасці воінскаму абавязку і прысязе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў асабоваму складу і ветэранам роты ганаровай варты моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у службе на карысць роднай Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі